Пра веру ў савецкі час



У горадзе Светлагорску нам паведамілі, што вельмі важна, каб дзіця было ахрышчаным. Калі ў пачатку мінулага стагоддзя быў закрыты касцёл, то дзяцей хрысцілі самастойна: «Матка мая многа хрысціла. Касцёл жа ўжэ тады закрылі, дык к ней у хату ўсе прыхадзілі, і яна ў свянцонай вадзе хрысціла. Усе Шацілкі пахрысціла. І маліліся дома. У касцёле ж нельзя было»(запад Юліі Мікалаеўны Манкевіч, 1924 г. н.).

Комментарии

Популярные сообщения