Мікратапонімы Шацілак: з кнігі Беларусь паміж усходам і захадам

Артыкул Маслюкова "Беларускія мікратапонімы ў польскамоўных дакументах". Частка:

  Значная частка інвентарных дакументаў па староствах была скадзена на польскай мове, якая з’яўлялася асноўнай у справаводстве Рэчы Паспалітай. Таму транслітарацыя мікратапонімаў павінна весціся з улікам беларускіх гукавых нормаў. 

Прывядзем прыклад мікратапонімаў у наваколлях аднаго толькі населенага пункта – вёскі Шацілкі  (цяпер горад Светлагорск), па польскамоўным інвентарным вопісе Бабруйскага староства 1639 г. (апублікаваны ў “Актах Виленской комиссии”). У той час Шацілкі ўвахлдзілі ў склад Парыцкага двара (дваром тут называецца частка староства). Усяго ў раздзеле вопісу, прысвечанага Шацілкам, згадваецца 25 мікратапонімаў. З іх дзесяць адносяцца да сенажацей (Алоса, Асава, Града, Грушкі, Дзеравянка, Душэнкі, Істопц, Лешгавец, Рабчыцкі Востраў, Уборыя), чатыры найменні абазначаюць палі (Баброва Навіна, Іванава, Навіна Дуброўка, Максімава Навіна). Шацілкаўскія балоты прадстаўленыя з назовамі: Галы Узрэўскія, Даманіха, Перавор. Маецца ў дакуменце назва лесу – Стражоўскі Бор. Астатнія сем мікратапонімаў прадметна не акрэслены, але іх таксама можна ідэнтыфікаваць: Галы Стражовіцкія, Жарэла Драгоцкае – несумненна балоты; Доўгія Нівы, Цярэшкава Навіна – верагодна, палі; Вярбу, Зуеў Дуб – магчыма асобныя дрэвы, назвы якіх перайшлі на ўчасткі мясцовасці; Вярхі – напэўна, ўзгоркавы ўчастак мясцовасці. Дарэчы, некаторыя з мікратапонімаў пазней увасобіліся ў назвах населеных пунктаў. Напрыклад, найменне Остапц (сенажаць) – вёска Істопкі (Жлобінскі р-н).

Пры спробе параўнаць пададзныя ў вопісах мікратапонімы з сучаснымі вуснымі найменнямі участкаў ландшафту адразу былі выяўлены шэсць супадзенняў.   

Комментарии

Популярные сообщения